21 лютага 2025 года факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства з радасцю адзначыў Дзень роднай мовы! Каб падкрэсліць прыгажосць і унікальнасць беларускай мовы, было падрыхтавана шмат цікавых мерапрыемстваў. На зробленым студэнтамі плакаце былі прадстаўлены займальныя загадкі, якія дазволілі ўсім удзельнікам праверыць свае веды пра беларускую мову і культуру. Арганізатары акцыі раздавалі буклеты з інфармацыяй пра значэнне беларускай мовы і яе роль ў нашым жыцці. Кожны мог даведацца нешта новае і цікавае! Напрыканцы свята ўсіх чакалі салодкая ласункі, якія далі нам яшчэ больш радасці і добрага настрою. Дзякуй усім, хто прыйшоў і падтрымаў нашу акцыю! Будзем разам шанаваць і развіваць родную мову!
Лідэры валанцёрскага руху
Студэнцкага савета факультэта
Савіч Яна, Афончанка Дарья