23.10.2023 года Малашук Ірынай Мікалаеўнай, дацэнтам кафедры псіхалогіі і карэкцыйнай работы, студэнтам 2 курса спецыяльнасці «Псіхалогія» быў прапанаваны да прагляду дакументальны фільм пра жыццё і творчасць Аркадзя Аляксандравіча Куляшова.

Напярэдадні святкавання 110-годдзя ўніверсітэта, які носіць імя слаўнага беларускага паэта, студэнтаў асабліва закрануў аповед пра цяжкія і яркія старонкі жыцця А. А. Куляшова: ранняе сталенне, вучоба, гады рэпрэсій, ваеннае ліхалецце, 40 гадоў перапіскі з Аляксандрай Карыткінай, якой прысвечана знакамітая песня «Алеся» на музыку Ігара Лучанка.

Пры абмеркаванні фільма асабліва была адзначана высакароднасць маці паэта — Кацярыны Фамінічны, жаночая мудрасць і адданасць Ксеніі Вечар, жонкі паэта, і да канца вернасць абавязку самога А. А. Куляшова. Менавіта такія людзі і з’яўляюцца ўвасабленнем лепшых чалавечых якасцяў і нашай беларускай ментальнасці. Памятаем і ганарымся тым, што нарадзіліся і выраслі ў Беларусі!


© 2024 Факультет педагогики и психологии детства
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь