20 лістапада 2024 г. студэнты факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства наведалі Магілёўскі Абласны Драматычны Тэатр і паглядзелі п'есу Янкі Купалы «Прымакі» — сцэнічны жарт у адной дзеі.
Падзеі, апісаныя ў п'есе, адбыліся на пачатку ХХ стагоддзя. Але яны актуальныя і для сучаснага гледача. Як весела адзначыць свята? Ці можна на ім абысціся без спіртных напояў? Да чаго прыводзіць п'янства? Ці не яно нараджае ў чалавека суіцыдальныя думкі, разбурае сем'і, штурхае людзей на злачынствы, стварае падвойную мараль і тым самым калечыць маладое пакаленне? Адказы на гэтыя пытанні мы атрымалі дзякуючы бліскучай гульні акцёраў і магчымасці убачыць усю «антыэстэтыку» п'янства.