16 верасня 2024 года напярэдадні Дня народнага адзінства студэнты і выкладчыкі факультэта прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі — напісалі дыктоўку, прысвечаную гэтаму важнаму дзяржаўнаму святу. Дыктоўка была арганізавана выкладчыкамі БДПУ імя М. Танка. Пад час яе правядзення чытальная зала нашага ўніверсітэта акунулася ў атмасферу роднай мовы і гісторыі. Мы ўзгадалі асноўныя падзеі мінулага, звязаныя з гэтым святам, яшчэ раз задумаліся аб значэнні народнага адзінства для сучаснага жыцця і росквіту Рэспублікі Беларусь.
Намеснік дэкана па ідэалагічнай і
выхаваўчай рабоце Мацюшэўская М. І.