4 сакавіка ў Цэнтры методык дашкольнай адукацыі адбылося адкрыццё фотавыставы «І зноў вясна мая прыйдзе…» выпускніцы нашага ўніверсітэта Наталлі Кусковай. На цудоўных здымках можна пабачыць моманты свята «Гуканне вясны», якое штогод праходзіць у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку «Вязынка». Аўтар фотаработ распавяла пра свае ўраджанні ад свята і пра тое, як яна выкарыстоўвае народныя традыцыі ў выхаванні свайго дзіцяці.

Удзел у імпрэзе ўзялі студэнты дзённай і завочнай форм атрымання адукацыі, якія вывучаюць дысцыпліны «Этнапедагогіка» і «Музейная педагогіка», а таксама выкладчыкі кафедры педагогікі дзяцінства і сям’і. Вядучыя расказалі пра беларускія народныя традыцыі, звязанныя з надыходам вясны. Гучаў запіс заклічак і песень фальклорнага гурта «Незабудкі» з вескі Галавенчыцы Чавускага раёна.

Каб вясна прыйшла хутчэй, напраканцы мерапрыемства і студэнты, і выкладчыкі зрабілі птушак з паперы і развесілі іх на галінках.

Ст. выкладчык А. А. Мурашка


© 2024 Факультет педагогики и психологии детства
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь