
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтай даты на ФПіПД нашага ўніверсітэта адбылася тэматычная акцыя, мэта якой — папулярызацыя беларускай мовы і культуры сярод моладзі.
У межах мерапрыемства студэнты прынялі ўдзел у моўных віктарынах, азнаёміліся з выставай рэдкіх беларускіх выданняў і змаглі праверыць свае веды ў веданні граматыкі і лексікі.
Адміністрацыя факультэта адзначае высокую зацікаўленасць студэнцтва да сваіх каранёў. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы, пакінуўшы ва ўсіх удзельнікаў прыемныя ўражанні і гонар за родную культуру.



