Факультэт педагогікі і псіхалогіі дзяцінства прымае удзел у Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці». У 2024 годзе яна прысвечана 110-годзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова і мае тэму-дэвіз: «ПЕРАД САБОЙ І СВЕТАМ БУДЗЬ ПРАЎДЗІВЫ». Да ўдзелу ў акцыі факультэт прапанаваў творчую работу студэнткі 2 курса спецыяльнасці 7-07-0114-01 «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» Брылёвай Ангеліны Васільеўны «Марс і музы».

Карціна будзе выстаўлена ў намінацыі «Візуальны сэт. Прадбачанне космасу». Яна напісана па матывах твора А. А. Куляшова «Я пісаў бы, як раней, пра зоры…». Сюжэт карціны вызначыла наступная цытата з верша:

…Марс, не парушаючы арбіты,
Сам кіруе да сузор'я Муз.

I яны захоплена вітаюць
Новага паклонніка свайго,
Шматгалосым хорам услаўляюць
Штучных спадарожнікаў яго…

Жадаем Ангеліне Васільеўне поспехаў на Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці»! Жадаем творчага натхнення і новых вяршынь у мастацкім развіцці!


© 2024 Факультет педагогики и психологии детства
учреждения образования «Могилевский государственный университет имени А. А. Кулешова»,
ул. Космонавтов, д. 1,  212022  г. Могилев, Республика Беларусь